Мясніковіч хоча навучаць еўрапейцаў у беларускіх ВНУ

01.02.2011 15:44
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 1 лютага на пасяджэнні Саўміна даручыў міністэрству адукацыі разгледзець пытанне аб прыцягненні студэнтаў з Еўропы на навучанне ў Беларусь. «Чаму наша Міністэрства адукацыі, наш дыпкорпус не працуюць над тым, каб прыцягнуць моладзь з еўрапейскіх дзяржаў, у тым ліку краін Балтыі, Усходняй Еўропы?» — пацікавіўся прэм'ер. 

«Чаму мы арыентуемся на прыцягненне на навучанне ў нашых універсітэтах толькі моладзі з краін Паўднёва-Усходняй Азіі?» — таксама спытаў кіраўнік урада, адзначыўшы, што кошт адукацыі ва ўніверсітэтах Еўропы значна вышэйшы, чым у Беларусі.

Паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, у найбліжэйшы час МЗС сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук ўнясуць на разгляд ва ўрад праект праграмы па развіцці экспарту ў Беларусі, уключаючы экспарт нетрадыцыйных паслуг, такіх як адукацыя. «Пры ўсёй прыхільнасці да рынкавых пераўтварэнняў, думаю, экспарт паслуг трэба запісаць з ростам у 3,5 разы на пяцігодку», — сказаў ён.

Для забеспячэння замежных студэнтаў жыллём Міхаіл Мясніковіч прапанаваў пачаць «з простых рэчаў, да прыкладу, малакватэрных інтэрнатаў».

Між тым, як раней перадаваў Тэлеграф, у снежні 2010 года замежны студэнт Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, 18-гадовы грамадзянін Туркменістана, напаў на беларуса ў інтэрнаце ВНУ. Агрэсіўныя паводзіны замежніка выклікаў погляд беларуса.

Как вам новость?