Мясніковіч забараніў прымаць недабудаваныя аб'екты

18.02.2011 12:10
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 9 лютага падпісаў пастанову № 168, якой унёс змены ў Палажэнне аб парадку прыёму аб'ектаў у эксплуатацыю № 452, прынятую ўрадам 29 лістапада 1991 года. Згодна з дакументам, забаронена прымаць у эксплуатацыю аб'екты, будаўніцтва якіх не скончана. Змяніўся таксама парадак прыёму жылых памяшканняў без аздаблення.

Па новых правілах не дапушчальна прымаць у эксплуатацыю аб’ект, «не забяспечвае дасягнення прадугледжаных праектнай дакументацыяй тэхніка-эканамічных паказчыкаў, пабудаваны з адступленнем ад абавязковых, накіраваных на забеспячэнне бяспекі для жыцця і здароўя грамадзян патрабаванняў нарматыўных прававых актаў, без гатовай да функцыянавання інжынернай інфраструктуры».

Падобнае патрабаванне прад’яўляецца пры прыёме ў эксплуатацыю чэргаў будаўніцтва і пускавых комплексаў — на іх распаўсюджваецца той жа парадак, які дзейнічае для прыёмкі аб’екта ў цэлым.

Што тычыцца прыёмкі жылых памяшканняў без унутранага аздаблення, то такія працы павінны быць поўнасцю закончаны да ўводу жылога дома ў эксплуатацыю. Без аздаблення дазволена прымаць у эксплуатацыю толькі тыя жылыя дамы, якія будуюць за кошт пазабюджэтных сродкаў і крэдытаў банкаў. Аднак гэта магчыма толькі пры пісьмовай адмове грамадзян і ўнясенні неабходных зменаў у праектна-каштарысную дакументацыю і дамову будаўнічага падраду. На тых жа падставах у сельскай мясцовасці можна прымаць у эксплуатацыю жылыя дамы «без выканання працы па наладжванні гаспадарчых пабудоў, пакрыццяў праездаў і дарожак, агароджаў і азелянення».

Новыя правілы ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля афіцыйнага апублікавання пастановы. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Как вам новость?
Головоломки