Міятавіч: тэледэбаты ў запісе — гэта нармальна

27.10.2010 16:55
Архив Редакция

Прадстаўніца Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч лічыць, што трансляцыя тэледэбатаў кандыдатаў у прэзідэнты ў запісе не парушае прынцыпаў свабоды слова. "І прамы эфір, і трансляцыя ў запісе з'яўляецца нармальнай журналісцкай практыкай", — лічыць прадстаўніца АБСЕ.

«Безумоўна, лепш, калі дэбаты транслююцца ў прамым эфіры. Тады ствараецца пэўнае ўражанне рэальнасці таго, што адбываецца ў эфіры. Важна таксама тое, што ў выпадку, калі дэбаты будуць транслявацца ў запісе, яны не павінны рэдагавацца», — патлумачыла Дуня Міятавіч, перадае карэспандэнт Тэлеграфа.

Разам з тым, сам факт таго, што на беларускім тэлебачанні падчас перадвыбарнай кампаніі для кандыдатаў у прэзідэнты вырашылі арганізаваць тэледэбаты, Дуня Міятавіч лічыць пазітыўнай з’явай. «Гэта маленькі крок на шляху да свабоды СМІ, але значны», — падкрэсліла прадстаўніца АБСЕ.

У той жа час, у ходзе сустрэчы з кіраўніком ЦВК Беларусі Лідзіяй Ярмошынай, якая адбылася 26 кастрычніка, Дуня Міятавіч выказала сваю занепакоенасьць тым, што няўрадавыя арганізацыі не прымаюць удзел у працы назіральнага савета па медыйных спрэчках. «Я лічу гэта памылкай», — заявіла прадстаўніца АБСЕ.

Как вам новость?