Мікалай Ладуцька стаў мэрам Мінска

28.06.2010 08:37
Архив Редакция

Мікалай Ладуцька, выканаўца з 10 чэрвеня 2009 абавязкаў старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, быў афіцыйна прызначаны старшынёй Мінгарвыканкама. На гэтай пасадзе ён змяніў памерлага шостага чэрвеня 2010 года былога кіраўніка сталічнай адміністрацыі Міхаіла Паўлава.

Як паведамляе БелаПАН, Мікалай Ладуцька нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мінску. У 1981 годзе ён скончыў політэхнічны інстытут, а ў 2007 годзе — Адміністрацыю кіравання пры прэзідэнце.

Працаваў майстрам будаўнічага ўпраўлення, быў актывістам камсамола, начальнікам вытворча-тэхнічнага аддзела будаўнічага ўпраўлення № 256.

У 1997-2003 гадах працаваў у МАПІД, затым у «УКБ Мінгарвыканкама». У 2006-2007 гадах узначальваў адміністрацыю Фрунзенскага раёна Мінска. З 2007 года быў намеснікам старшыні Мінгарвыканкама.

Как вам новость?
Головоломки