Міклашэвіч: беларусы змогуць звяртацца ў Канстытуцыйны суд наўпрост

13.05.2010 16:02
Архив Редакция

Грамадзяне Беларусі неўзабаве змогуць наўпрост звяртацца са скаргамі ў Канстытуцыйны суд. Гэта стане магчымым дзякуючы рэформе, якая чакае айчынную прававую сістэму ў самы блізкі час. Пра гэта заявіў старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч.

У цяперашні момант у вышэйшую судовую інстанцыю грамадзянін можа звярнуцца толькі праз дзяржорганы: урад, парламент ці прэзідэнта. У падрыхтоўцы рэформы ўдзельнічае інтэрнацыянальны склад прававедаў, перадае СТВ.
«У Вугоршчыне і Расіі прадугледжана канстытуцыйная скарга, а ў Балгарыі і Украіне — пакуль няма, — распавёў Пётр Міклашэвіч. — Яны таксама вывучаюць усе аспекты, звязаныя з увядзеннем прамой канстытуцыйнай скаргі, і будуць дзяліцца досведам, якія ёсць пытанні па ўвядзенні прамой канстытуцыйнай скаргі».

Как вам новость?
Головоломки