Міліцыя канфіскавала ў бабруйчука 45 кілаграмаў марыхуаны

14.10.2010 12:50
Архив Редакция

У Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці міліцыя канфіскавала найбуйнейшую за апошнія гады партыю марыхуаны. Больш за 45 кілаграмаў рэчыва канфіскавалі ў маладога бабруйчука. Па звестках аператыўнікаў, за такі тавар на чорным рынку затрыманы мог выручыць да 250 тыс. даляраў.

У ходзе расследавання высветлілася, што вытворчасць наркотыку мужчына наладзіў сам. Аператыўнікі выявілі ў лесе на беразе ракі Бярэзіны тры плантацыі агульнай плошчай у 600 квадратных метраў, перадае «Сталічнае тэлебачанне».

«Цяпер гэты чалавек затрыманы і знаходзіцца ў следчым ізалятары. У яго дачыненні па арт.138 ч.1 узбуджаная крымінальная справа за незаконнае захоўванне і распаўсюджванне наркатычных рэчываў. Цяпер яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі», — заявіў Віктар Трыбуш, старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Бабруйскага РАУС.

Как вам новость?
Головоломки