Міліцыя паабяцала выправіць майкі з надпісам "милицЫя"

17.06.2011 11:33
Архив Редакция

Мінская міліцыя паабяцала выправіць майкі з арфаграфічнай памылкай, на якіх замест "міліцыя" або "милиция" было напісана "милицыя". "Што тычыцца надпісу "милицыя" — мы ж не самі робім гэтыя майкі. Уся гэтая форма заказваецца. АМАП тут ні пры чым: што рабіць, калі трэба апранаць майку, а іншай няма?", — адзначыў прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

«Безумоўна, усё будзе выпраўлена. Як у выпадку з «ГАІ Мінгорісполкома»- рускае слова беларускімі літарамі. Але там быў праграмны збой ў апаратуры, наша віна», — заявіў ён, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Прэс-сакратар мінскай міліцыі паведаміў, што інфармацыю аб няправільным надпісе ўжо перадалі ў арганізацыі, якія зоймуцца яе выпраўленнем.

Наяўнасць маек з арфаграфічнай памылкай ў спецназа шырока абмяркоўвалася ў беларускім інтэрнэце пасля акцыі «маўклівай салідарнасці» ў Мінску, калі яны патрапілі ў аб’ектывы фотакамер.

Как вам новость?
Головоломки