Акцыя апазіцыі "Плошча-2010" (абнаўляецца)

19.12.2010 19:32
Архив Редакция

23:47. Спецназаўцы разагналі людзей з плошчы і занялі яе. Як паведамляе карэспандэнт Тэлеграфа, людзі групамі, а хто па аднаму-двое разыходзяцца.

23:35. Збіты Лябедзька. «Я вельмі задаволены акцыяй, тым, што столькі людзей выйшлі на «Плошчу», каб супрацьстаяць гэтаму цырку і хамству», — сказаў ён карэспандэнту Тэлеграфа.

23:30. Севярынец заявіў, што застаецца альбо знайсці кандыдатаў для каардынацыі далейшых дзеянняў, альбо маліцца. Паводле яго слоў, адны кандыдаты апынуліся ў розных частках натоўпу, іншых затрымалі. Пляцоўка перад касцёлам запоўненая супрацоўнікамі спецназа.

23:26. Міліцыя заклікае прысутных разысціся.

23:23. У бок тых, хто сабраўся ля Чырвонага касцёла, прыкладна 50 дэманстрантаў пабег спецназ, усе разбягаюцца.

23:20. Дэманстрантаў выцеснілі на процілеглы бок плошчы, у бок Мінгарвыканкама.

23:11. Частку дэманстрантаў акружылі супрацоўнікі спецназа і салдаты, астатніх прысутных выцясняюць з плошчы Незалежнасці.

23:08. Ушчыльную да будынка пад’ехалі аўтазакі, людзі разбягаюцца.

23:06. Перагаворшчыкі дасягнулі дамоўленасці аб тым, што дэманстрантаў не будуць збіваць ў абмен на тое, што апазіцыя прыбярэ гукаўзмацняльную апаратуру. Усіх адціснулі ад Дома ўрада, ў Севярынца разбіты твар.

23:05. Затрыманых некалькіх чалавек не сталі арыштоўваць, а адпусцілі.

23:03. Частка дэманстрантаў зноў наблізілася да Дому ўрада, іх пачалі біць. Вынеслі двух чалавек з пабітымі галовамі. Віталь Рымашэўскі адправіўся на перамовы з кіраўніцтвам спецназа. Частка дэманстрантаў пачала разбягацца.

22:57. Спецназ зноў выйшаў на вуліцу і выстройваецца ў шарэнгі.

22:53. На вуліцы Мяснікова размяшчаюцца больш за 30 машын з супрацоўнікамі міліцыі, ўзброенымі гумовымі кулямі і шумавымі гранатамі.

22:44. Спецназ адышоў ад Дома ўрада да аўтазака, стаіць каля яго. Затым яны вярнуліся ў будынак.

22:36. Спецназ пачынае стукаць у шчыты, папярэджваючы тым самым дэманстрантаў. У сваю чаргу тыя крычаць розныя лозунгі наконт міліцыі, у тым ліку: «Міліцыя з народам». Дайшло да крыві. Ёсць некалькі збітых людзей.

22:31. Спецназ, які выходзіць знутры будынка, пачаў адціскаць удзельнікаў акцыі ад дзвярэй Дома ўрада.

22:28. Некалькі чалавек змаглі патрапіць унутр Дома ўрада. Складваецца ўражанне, што кандыдаты разгубіліся.

22:24. Апазіцыя выламаліа адныя з дзвярэй Дома ўрада, аднак яны былі чымсьці загароджаныя, і ўнутр удзельнікам акцыі патрапіць не ўдалося. Людзі, якія сабраліся, пачалі біць шкло ў бакавых дзвярах. Унутры будынка бачныя супрацоўнікі спецназа са шчытамі, аднак на вуліцу яны пакуль не выходзяць. Тым часам да плошчы Незалежнасці пачалі пад’язджаць пустыя аўтазакі.

21:52. Тых, хто пачаў біць шкло (каля 20 чалавек), адціснулі ад Дома ўрада. Разбіты ўсяго некалькі шклоў. Міліцыя не ўмешвалася ў тое, што адбываецца.

21:46. Прыхільнікі апазіцыі пачалі біць шкло ў Доме ўрада.

21:43. Рымашэўскі выступіў і заклікаў ісьці да парламенту, каб патрабаваць незалежных выбараў без Лукашэнкі. Апазіцыянеры рушылі ўслед прызыву.

21:29. Міліцыя папярэдзіла апазіцыю аб незаконнасці акцыі і пра тое, што да ўдзельнікаў мітынгу могуць быць ужытыя спэцсродкі.

21:23. Калона апазіцыі дайшла да плошчы Незалежнасці. Удзельнікаў акцыі суправаджаюць толькі супрацоўнікі ДАІ. Інцыдэнтаў няма.

21:19. Актывісты апазіцыі залезлі са сцягамі на калоны будынка КДБ і ўсталявалі на іх бел-чырвона-белы сцяг.

21:10. Беларуская апазіцыя вырашыла пакінуць Кастрычніцкую плошчу Мінска і вырушыла ў бок Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Затым дэманстранты змянілі рашэнне і пайшлі пад сцягамі ў бок плошчы Незалежнасці. Сярод іх прадстаўнікі палітычных партый, анархісты, эколагі. На самой плошчы боек не было, акцыя праходзіць мірна. Некаторыя людзі нават працягваюць катацца на каньках. Па прыблізных ацэнках, сабралася каля 15-20 тыс. чалавек.

21:00. Дэманстранты пакідаюць плошчу.

20:48. Рымашэўскі выклікаў Лукашэнку на плошчу. Самі выступоўцы заяўляюць аб стварэнні савета руху «Свабодныя выбары без Лукашэнкі».

20:37. Выступілі Саннікаў і Кастусёў, пачаў выступаць Рымашэўскі.

20:20. Дэманстранты прыбіраюць на плошчы стэнды «З Новым Годам» і расчышчаюць яе пад мітынг.

19:52.  Невядомыя ў чорным напалі на штабную калону кандыдата Уладзіміра Някляева на вуліцы Няміга каля дома №32.. Невядомыя «паклалі » дэманстрантаў, якія рухаліся ў бок Кастрычніцкай плошчы Мінска, на снег і забралі з аўтобуса гукаўзмацняльную апаратуру, пасля чаго з’ехалі на двух машынах. Ні аднаго чалавека не затрымалі. Падчас захопу кандыдат у прэзідэнты Някляеў быў збіты да непрытомнасці. Яго перанеслі ў офіс. Таксама дасталася кандыдату ў прэзідэнты Міколу Статкевічу, паступіла інфармацыя што яму разбілі сківіцу.

Па апошняй інфармацыі, Някляеў вярнуўся ў прытомнасць. Штаб чакае прыезду «хуткай».

19:48.
Калона прыхільнікаў Віталя Рымашэўскага падзялілася, і людзі ішлі па абодвух баках праспекта Незалежнасці. Каля будынку КДБ апазіцыянеры пачалі пераходзіць дарогу на бок Кастрычніцкай плошчы.

19:40. Колькасць прыхільнікаў Віталя Рымашэўскага павялічылася. Зараз да Кастрычніцкай плошчы разам з ім рухаюцца каля 500 чалавек. Людзі выйшлі на праспект Незалежнасці. Міліцыя шэсцю не перашкаджае, калону суправаджае толькі машына ДАІ.

19:30. Тым часам Віталь Рымашэўскі сабраў сваіх прыхільнікаў на Прывакзальнай плошчы, пасля чаго яны рушылі ў бок цэнтра горада. Па стане на 19:30 да Кастрычніцкай плошчы разам з Віталём Рымашэўскім ішло каля 300 чалавек. Па словах кандыдата ў прэзідэнты, яшчэ адзін з апазыцыйных прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкі пост Рыгор Кастусёў збірае сваіх прыхільнікаў у цырка.

Павел Севярынец заклікаў вызваліць лідэра незарэгістраванай моладзевай арганізацыі «Малады фронт». Таксама апазіцыянеры заявілі, што выявілі ў сваіх шэрагах «правакатара».

Как вам новость?