Міліцыя перакрыла канал паставак амфетаміну ў Гомель

25.05.2010 15:41
Архив Редакция

У Гомелі па падазрэнні ў збыце больш як 80 грамаў амфетаміну міліцыя затрымала 26-гадовага мясцовага жыхара. Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, міліцыянеры выявілі яшчэ паўкілаграмы псіхатропнага рэчыва, што належала маладому чалавеку. Пра гэта паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.

Падчас папярэдняга следства супрацоўнікі міліцыі высвятлілі, што гамяльчанін прывозіў наркотыкі з Пецярбургу. Працаваў толькі з аптавікамі, адпускаючы амфетамін напрост невялікімі партыямі, пакуючы наркотык галоўным чынам у бляшанкі з-пад кавы, перадае БелТА.
Апошнюю партыю канфіскаванага рэчыва, якую гамяльчанін схаваў у лесе на ўскраіне горада, эксперты ацанілі амаль у 40 тыс. даляраў. Меркавана, што такую суму ён мог атрымаць, прадаўшы псіхатропнае рэчыва.

Как вам новость?
Головоломки