Міліцыя правярае аўтобусы, што едуць у Мінск

17.12.2010 15:03
Архив Редакция

Супрацоўнікі транспартнай міліцыі арганізавалі праверку некалькіх рэйсавых аўтобусаў, якія ехалі з Горадні ў сталіцу. Людзей распытвалі аб мэтах паездкі і правяралі ў іх дакументы, паведаміла адна з пасажырак.

Некалькі дзён таму таксама стала вядома аб забароне перадаваць пасылкі праз кіроўцаў аўтобусаў па Гомельскай вобласці. Так, на аўтавакзале ў Гомелі з’явіліся аб’явы, якія інфармуюць, што дадзенае патрабаванне выставіў Камітэт дзяржбяспекі.

Такім чынам, прадпрыемства «Гомельаблаўтатранс» забараніла прымаць перадачы ад грамадзян кіроўцам дзяржаўнага і прыватнага пасажырскага транспарту, якія працуюць з аўтастанцыяміі Гомельскай вобласці, перадае БелаПАН.

Супрацоўнікі гомельскага аўтавакзала тлумачыць гэта так: змесціва прыманых кіроўцамі перадач не ўдакладняецца, а значыць, яны могуць перавозіць нейкія забароненыя прадметы.

«Нядбалае стаўленне да пытанняў бяспекі перавозак на аўтамабільным транспарце можа быць выкарыстана радыкальнымі палітызаванымі і тэрарыстычнымі структурамі, якія маюць дэструктыўныя мэты», — пазначана ў лісце з упраўлення КДБ па вобласці, якое атрымала адміністрацыя вакзалу.

У Камітэце дзяржбяспекі таксама папярэдзілі, што ў пасылках могуць знаходзіцца ўлёткі або выбуховыя рэчывы. Таму персанал аўтавакзала атрымаў інструктаж, кожны з іх павінен быў распісацца, што азнаёмлены з патрабаваннем. У КДБ прасілі інфармаваць аб фактах парушэння кіроўцамі забароны і адзначылі, што падчас рэйдавых праверак падобныя факты ўжо былі выяўленыя. Некаторым з кіроўцаў пагражае штраф да 17 млн. рублёў (больш за 5,5 тыс. даляраў).

Па матэрыялах: «Еўрапейскае радыё для Беларусі»

Как вам новость?
Головоломки