Міліцыя раскрыла серыю разбойных нападаў на кур'ераў аргтэхнікі

15.03.2011 12:09
Архив Редакция

Супрацоўнікі мінскай міліцыі 11 сакавіка затрымалі двух жыхароў Смалявіцкага раёна, падазраваных у здзяйсненні серыі разбойных нападаў на кур'ераў аргтэхнікі. Па дадзеных следства, падазраваныя шукалі ў інтэрнэце аб'явы аб продажы тэхнікі, стэлефаноўваліся з прадаўцамі, заказваючы кампутары з дастаўкай на загадзя выбраны адрас. У прызначаны час злачынцы сустракалі кур'ера ў пад'ездзе і рабавалі яго.

Так, першае паведамленне аб нападзе на кур’ера паступіла ў міліцыю 22 лютага. У пад’ездзе дома па Кальцова на кур’ера адной з камерцыйных арганізацый, які прывёз па ўказаным адрасе замоўлены па інтэрнэце ноўтбук, напалі двое невядомых у масках і, пагражаючы нажом, выкралі тэхніку.

Аналагічнае злачынства было здзейснена 1 сакавіка ў пад’ездзе дома па Лагойскім тракце. Як і ў першым выпадку двое невядомых у масках на лесвічнай пляцоўцы напалі на кур’ера камерцыйнай фірмы і, у гэты раз пагражаючы бейсбольнай бітай і электрашокерам, адабралі ноўтбук і восем мільёнаў рублёў.

У ходзе правядзення комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі сталічнага ГУУС і МУС выйшлі на падазраваных. Імі апынуліся 23-гадовы непрацоўны і 18-гадовы другакурснік прафесійнага ліцэя, якія пражываюць у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці.

Мужчын затрымалі ў той час, як яны сканчалі падрыхтоўку да трэцяга разбойнага нападу. Больш за тое, у аператыўнікаў ёсць інфармацыя аб тым, што злачынцы планавалі і рыхтавалі яшчэ як мінімум два аналагічныя напады.

Как вам новость?
Головоломки