Міліцыя разагнала другую "Плошчу" ў Мінску

21.12.2010 10:17
Архив Редакция

Беларускі спецназ спыніў спробу актывістаў апазіцыі зноў сабрацца на плошчы Незалежнасці ў Мінску 20 снежня. Усяго перад Домам ураду сабралася каля 20-30 апазіцыйных, пераважна моладзевых актывістаў, якія паспелі толькі разгарнуць расцяжку з надпісам "Сыходзь".

Акцыя апазіцыі пачалася ў 18:15. Ужо праз пяць хвілінаў супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі восем чалавек, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Яшчэ праз некалькі хвілін на плошчы Незалежнасці з’явіліся супрацоўнікі спецназа і туды выехалі два «аўтазакі». Пасля гэтага праваахоўнікі затрымалі частку ўдзельнікаў акцыі, а астатніх выціснулі з плошчы.

Як раней паведамляў Тэлеграф, увечары 19 снежня апазіцыя наладзіла мітынг на плошчы Незалежнасці ў Мінску, які скончыўся біццём шкла ў будынку Дому ўраду. Праз некаторы час пасля пачатку беспарадкаў спецназ пачаў зачыстку плошчы і разагнаў удзельнікаў акцыі. Па дадзеных прэзідэнта Беларусі, усяго міліцыя затрымала 639 чалавек.

Фотарэпартаж з разгону мітынгу 19 снежня можна паглядзець тут.

Как вам новость?
Головоломки