Міліцыя склала фотаробат рабаўніка банка "Масква-Мінск"

04.06.2010 10:18
Архив Редакция

Сталічная міліцыя склала фотаробат маладога чалавека, які падазраецца ва ўчыненні 31 траўня разбойнага нападу на аддзяленне банку "Масква-Мінск" па вул. Ясеніна, 30. У здзяйсненні дадзенага злачынства падазраецца малады мужчына, на выгляд якому 25-30 гадоў, рост 180-185 см, сярэдняга целаскладу, валасы простыя русыя, распавялі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

«Малады чалавек быў апрануты ў чорную ўкарочаную тканінную куртку да пояса на маланцы (на куртцы на ўзроўні грудзей размешчаны дзве Сіметрычныя маланкі), джынсы светла-блакітнага колеру, абутак цёмнага колеру, на галаве кепка-бейсболка чорнага колеру з брыльком. Падчас здзяйснення нападу яго твар быў закрыта хусткай і сонечнымі акулярамі», — праінфармавалі ў міліцыі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, абрабаванне аддзялення банку адбылося 31 траўня ў 12:57. Пад пагрозай прымянення двух прадметаў, падобных на пісталеты, злачынца завалодаў больш як 5,2 тыс. даляраў, больш як 4,1 тыс. еўра і 516 тыс. расейскіх рублёў.фоторобот грабителя банка в Минске 31 мая.jpg

Как вам новость?
Головоломки