Міліцыя спыніла выраб ў Мінску малдаўскага каньяку

15.09.2010 14:18
Архив Редакция

Супрацоўнікі мінскай міліцыі спынілі дзейнасць падпольнага цэху па вытворчасці каньяку прэстыжных малдаўскіх марак: «Квінт», «Чорны бусел» і «Белы бусел». Лінію па вырабе фальсіфікаваных каньякоў адкрылі 51-гадовая грамадзянка Малдовы і 49-гадовы мінчук, які афіцыйна працаваў індывідуальным прадпрымальнікам, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Разліванне прадукцыі, вырабленай з спірту невядомага паходжання, здзяйснялася на здымнай кватэры грамадзянкі Малдовы. У яе супрацоўнікі ўпраўлення па раскрыцці цяжкіх эканамічных злачынстваў ГУУС Мінгарвыканкама сканфіскавалі 48 бутэлек фальсыфікаванага каньяку, 16 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці, 10 акцызных марак Рэспублікі Малдова, 620 этыкетак, 115 коркаў, 345 ўпаковачных каўпачкоў. Акрамя таго, у гаражы мінчука праваахоўнікі выявілі яшчэ 53 бутэлькі самаробнага каньяку, 375 літраў спірту і 121 бутэльку прэстыжнай ўкраінскай гарэлкі без акцызных марак Беларусі.

Усе спіртное і абсталяванне для яго вырабу і надання «таварнага» выгляду аператыўнікі канфіскавалі і накіравалі на экспертызу. У дачыненні да яго вытворцаў ўзбуджана крымінальная справа, па выніках якой ім могуць абмежаваць свабоду на тэрмін да двух гадоў.

Как вам новость?