Міліцыя выявіла групы "несуноў" на двух дзяржпрадпрыемствах

16.06.2010 14:33
Архив Редакция

Група супрацоўнікаў Смалявіцкага філіяла ВРУП "Мінскі завод шасцерняў" у асобе намесніка начальніка цэху, начальніка ўчастку, старэйшага майстра і кіроўцы доўгі час у прамысловых маштабах здзяйсняла крадзяжы шасцерняў да трактароў МТЗ. Злачынцы ўносілі фіктыўныя дадзеныя ў таварна-суправаджальныя дакументы і вывозілі дэталі з тэрыторыі прадпрыемства, спрадаючы іх на "шэрым" рынку запчастак.

Следчыя высвятляюць, куды канкрэтна збываліся выкрадзеныя шасцерні з трактароў МТЗ, піша «Ежедневник».

Не выключана, што ў выніку аперацыі ўдасца выйсці на падпольны рынак запчастак да беларускіх трактароў. Пакуль жа ў дачыненні да чацвярых супрацоўнікаў узбуджана крымінальная справа за крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненыя ў буйным памеры.

Яшчэ адну групу злодзеяў міліцыянты выявілі на ААТ «Слуцкі мясакамбінат». Прыкрыццё грузчыку і кіроўцу, якія выкрадалі прадукцыю, забяспечваў старэйшы прапаршчык міліцыі аддзела дэпартаменту аховы МУС.

Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС ўстанавілі, што з сакавіка па травень гэтага года міліцыянт за хабар у памеры 1,5 млн. рублёў дазваляў бесперашкодна вывозіць з тэрыторыі мясакамбіната розныя мясныя вырабы.

Как вам новость?
Головоломки