Міліцыя вырашыла абмежаваць продаж алкаголю пад Мінскам

13.08.2010 10:05
Архив Редакция

Мінскае РУУС накіравала ў раённы выканаўчы камітэт хадайніцтва аб абмежаванні часу продажу алкаголю ў Мінскім раёне. Як паведамілі ў міліцыі, такая мера неабходная для недапушчэння фактаў знаходжання сельскіх жыхароў на працоўным месцы ў стане алкагольнага ап'янення падчас уборачнай кампаніі.

На 1 жніўня супрацоўнікі раённай міліцыі знішчылі 26 самагонных апаратаў, 188 літраў самагонкі, больш за дзве тысячы літраў брагі і звыш 700 літраў фальсіфікаваных спіртных напояў, перадае БелТА.

Усяго міліцыянты выявілі 114 фактаў незаконнага збыту алкагольнай прадукцыі, у тым ліку і хатняга вырабу. У той жа час ДАІ Мінскага раёна зафіксавала 12 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі кіроўцамі і механізатарамі сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў у нецвярозым стане.

Как вам новость?