Міліцыя хоча ўсталяваць у цягніках і электрычках відэакамеры

11.10.2010 16:27
Архив Редакция

Транспартная міліцыя прапануе кіраўніцтву Беларускай чыгункі ўсталяваць у электрычках і цягніках далёкага следавання камеры відэаназірання. Аб гэтым распавёў у інтэрв'ю газеце МУС "На варце" начальнік упраўлення ўнутраных спраў на транспарце Вячаслаў Яўстаф'еў. Як адзначыў кіраўнік УУСТ, у Расіі падобныя меры ўжо прымяняюцца.

Вячаслаў Яўстаф’еў паведаміў, што БЧ дапамагае кантраляваць стан аховы грамадскага парадку на аб’ектах чыгуначнага транспарту. Тым не менш, паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што толькі ў 2010 годзе на чыгуначных станцыях усталявалі 300 камераў відэаназірання, іх колькасць ўсё роўна застаецца недастатковай.

«Будзем працягваць працу, у тым ліку мадэрнізаваць ўжо састарэлую апаратуру», — падкрэсліў Вячаслаў Яўстаф’еў.

Как вам новость?
Головоломки