Міліцыя з пачатку крызісу затрымала ў Беларусі 21 "валютчыка"

03.06.2011 13:09
Архив Редакция

У красавіку-траўні 2011 года супрацоўнікі УУС Беларусі на транспарце сумесна з падатковымі інспектарамі і супрацоўнікамі тэрытарыяльных АУС прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя валютныя аперацыі 21 чалавека. На аб'ектах чыгуначнага і паветранага транспарту праваахоўнікі канфіскавалі больш за 70 млн рублёў, каля 14 тыс. даляраў, больш за 38 тыс. расійскіх рублёў і 210 еўра.

Як паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Аляксандр Марчанка, аператыўнікі правяраюць найбольш «кормныя» месцы на вакзалах і ў аэрапортах, дзе незаконна зарабляюць валютчыкі.

У якасці прыкладу зладжанай працы праваахоўнікаў і падаткавікоў Аляксандр Марчанка прывёў нядаўняе затрыманне 53-гадовага расійца з Петразаводску. У канцы траўня недалёка ад чыгуначнага вакзала Мінску ён паспрабаваў незаконна абмяняць 10 тыс. даляраў на 63 млн рублёў. Усе грошы аператыўнікі канфіскавалі на месцы. У цяперашні час па гэтым факце праводзіцца праверка.

Днямі раней супрацоўнікі УУС на транспарце, патрулюючы чыгуначны вакзал Мінску, затрымалі валютчыкаў, якія, не звяртаючы ўвагі на міліцыянтаў, абменьвалі даляры, расійскія рублі і еўра. Аператыўнікі канфіскавалі ў іх 4,2  млн рублёў, 32 тыс. расійскіх рублёў, 400 даляраў і 55 еўра.

Как вам новость?