Міліцыя заклікае грамадзян ўмерана ўжываць спіртное на Вялікдзень

22.04.2011 15:56
Архив Редакция

Мінская міліцыя паабяцала забяспечыць правапарадак падчас велікодных набажэнстваў 23-24 красавіка. "Традыцыйна ў святочныя дні ГУУС Мінгарвыканкама звяртае ўвагу гараджан і гасцей сталіцы на умеранасць ва ўжыванні спіртнога, а таксама нагадвае аб забароне распівання алкагольных напояў, у тым ліку і піва, у грамадскіх месцах", — адзначылі ў ГУУС.

«Пры правядзенні рэлігійных мерапрыемстваў чакаецца вялікі наплыў грамадзян, як у саміх рэлігійных будынках, так і на прылеглай тэрыторыі. У сувязі з гэтым намаганні сталічных міліцыянтаў будуць засяроджаныя на забеспячэнні асабістай і маёмаснай бяспекі грамадзян, а таксама на папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў у месцах правядзення мерапрыемстваў, а таксама на прылеглай вулічна-дарожнай сетцы», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Мінгарвыканкам у святы павялічвае колькасць аўтобусаў

У сувязі з масавымі наведваннямі могілак 23, 24, 30 красавіка і 1-3 траўня мінскія ўлады павялічаць колькасць аўтобусаў на шэрагу маршрутаў: № № 5Э ДС «Чыжоўка» — «Могілкі «Міханавічы», 68 ДС «Карастаянавай» — «Паўночныя могілкі», 94С АС «Аўтазаводская» — «Чыжоўскія могілкі», 109 ДС «Карбышава» — «Паўночныя могілкі», 172Э АВ «Маскоўскі» — «Каладзішчанскія могілкі», 402 АС «Паўднёва-Заходняя» — «Заходнія могілкі», паведамляе «Мінск-навіны».

Таксама ўлады маюць намер арганізаваць працу часовых аўтобусных маршрутаў № 169 СДС «Чыжоўка» — «Чыжоўскае могілкі», 275 АВ «Маскоўскі» — «Каралёў Стан». З 23 красавіка арганізуецца праца сезоннага экспрэснага аўтобуснага маршруту № 170Э ДС «Захад-3» — «Заходнія могілкі».

З 30 красавіка па 3 траўня будуць працаваць часовыя аўтобусныя экспрэс-маршруты № 135Э ДС «Захад-3» 0 — «Паўночныя могілкі», 171Э ДС «Захад-3» — «Могілкі «Міханавічы». 3 траўня таксама будуць працаваць маршруты № № 174Э «Кульман» — «Паўночныя могілкі», 167 «1-я вароты» — «2-я вароты», 22Д ДС «Чыжоўка» — «Ст.м. «Аўтазаводская».

Пры аплаце ў аўтобусах маршрутаў № № 5Э, 68, 94С, 109, 135Э, 169С, 170Э, 171Э, 172Э, 174Э пасажыры будуць плаціць адначасова за паездку ў прамым і зваротным кірунку. Кошт праезду па маршрутах № № 68, 94С, 109, 169С — 1,7 тыс. рублёў; № № 5Э, 135Э, 170Э, 171Э, 172Э, 174Э — 2,6 тыс. рублёў. У прыгарадных маршрутах № № 275, 402 аплата будзе спаганяцца па прыгарадным тарыфе.

Как вам новость?