Міліцыя затрымала актывістаў кампаніі «Грамадзянін»

16.12.2010 09:02
Архив Редакция

Мінская міліцыя 15 снежня затрымала трох актывістаў кампаніі «Грамадзянін»: Кірыла Багданчука, Ягора Мармуля і Юрыя Пясінскага, якія папярэджвалі членаў участковых камісій аб крымінальнай адказнасці ў выпадку парушэння выбарчага заканадаўства. Прычыны затрымання маладых людзей праваахоўнікі не паведамляюць.

Як распавялі ў прэс-службе кампаніі, актывістаў «Грамадзяніна» адвезлі ў РАУС Савецкага раёна Мінску, дзе склалі пратаколы, пра змест якіх таксама нічога не вядома. У цяперашні час іх мабільныя тэлефоны адключаныя.

15 снежня актывісты кампаніі «Грамадзянін» пачалі планамерны абыход усіх участковых камісій Мінску, у ходзе якога мелі намер паведаміць кожнаму з 8976 іх членаў аб крымінальнай адказнасці за загадзя няправільны падлік галасоў і іншыя віды парушэння выбарчага заканадаўства. Артыкул 192 КК Беларусі прадугледжвае пакаранне за падобныя правапарушэнні, нават да пазбаўлення волі на пяць гадоў.

Актывісты «Грамадзяніна» заклікаюць членаў участковых камісій да добраахвотнай яўкі ў мясцовае РУУС са сваім пашпартам 20 снежня ў выпадку парушэння згаданага артыкулу Крымінальнага кодэксу. Яны таксама выступаюць за дбайнае расследаванне фактаў, выкладзеных падпалкоўнікам міліцыі ў адстаўцы Мікалаем Казловым.

Как вам новость?