Міліцыя затрымала банду выкрадальнікаў дарагіх іншамарак

23.04.2010 15:50
Архив Редакция

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку сумесна з прадстаўнікамі КДБ Беларусі затрымалі членаў злачыннай групы, якая займалася крадзяжамі дарагіх аўтамабіляў маркі Lexus і Tyota Landcruiser. Злачынцы былі затрыманы на дарозе Гомель-Магілёў у момант транспартавання скрадзенага ў сакавіку гэтага года Lexus GX-470.

Падчас агляду аўто аператыўнікі канфіскавалі падробленыя рэгістрацыйныя дакументы, кампутарную тэхніку, а таксама іншыя тэхнічныя сродкі, якія выкарыстоўваліся пры здзяйсненні злачынстваў, паведамляе АФН.

Як устанавалі праваахоўныя органы, на працягу 2008-2010 гадоў, удзельнікі злачыннай групы скралі больш за 30 аўтамабіляў на тэрыторыі Мінска, а таксама Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей. Далей машыны па адпрацаванай схеме пераганяліся ў Расію для рэалізацыі.

У наш час затрыманыя знаходзяцца ў следчым ізалятары. Ім прад’яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні серыі крадзяжоў аўтатранспарту ў складзе арганізаванай злачыннай групы. Усе трое зламыснікаў раней ужо былі асуджаны за аналагічныя злачынствы.

Как вам новость?
Головоломки