Міліцыя затрымала махлярку, "якая брала ў доўг" у гандлёвых кропках

17.03.2010 16:44
Архив Редакция

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС  Мінска затрымалі 32-гадовую жыхарку сталіцы, якая нідзе не працуе і падазраецца ў серыі махлярстваў. "Жанчына выкарыстоўвала простую схему махлярства, у выніку чаго атрымлівала грошы ў доўг у шэрагу гандлёвых кропак і, натуральна, бясследна знікала", — распавялі ў міліцыі.

«Схема махлярства была такая: затрыманая шукала сваіх патэнцыйных ахвяр пры дапамозе тэлефоннага даведніка. Набірала першы, які трапляўся, тэлефонны нумар якой-небудзь гандлёвай кропкі, напрыклад, размешчанай у буйным гандлёвым цэнтры, і казала, што з’яўляецца іх сталай кліенткай», — паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Па словах міліцыянераў, затым вынікаў «сумны аповяд пра тое, што яе безадказная дачка парушыла правілы дарожнага руху недалёка ад гандлёвага цэнтра і тэрмінова трэба заплаціць штраф, пры гэтым на правах сталай кліенткі слёзна прасіла грошы ў доўг, якія клялася ўвечары вярнуць».

У выпадку атрымання станоўчага адказу, на працягу паўгадзіны прадпрымальная лэдзі прыязджала ў патрэбнае месца і забірала грошы. На дадзены момант супрацоўнікамі міліцыі ўсталяваны тры факты супрацьпраўных дзеянняў зламысніцы. Хоць, па меркаванні аператыўнікаў, гэта не канчатковая лічба, яна можа ўзрасці ў некалькі разоў.

У міліцыі таксама распавялі, што затрыманая ўжо неаднаразова была асуджана за аналагічныя злачынствы. На дадзены момант зламысніца змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання. Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Савецкага РУУС узбуджана крымінальная справа па ч.2 арт. 209 КК Беларусі («Махлярства»).

Как вам новость?
Головоломки