Міліцыя затрымала падазраваных у забойстве дырэктара "Глобал Аўта Сіці"

26.10.2010 17:48
Архив Редакция

Міністр унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў 26 кастрычніка паведаміў, што супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі двух чалавек па падазрэнні ў забойстве дырэктара ТАА "Глобал Аўта Сіці". Ніякіх абвінавачанняў затрыманым пакуль не прад'яўлялі.

Як растлумачыў кіраўнік МУС, падазраваныя затрыманы ў адпаведнасці з арт. 108 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу (затрыманне па непасрэдна ўзніклым падазрэнні у здзяйсненні злачынства), паведамляе БелаПАН.

Як раней перадаваў Тэлеграф, дырэктара кампаніі па продажы аўтамабіляў ТАА «Глобал Аўта Сіці» 16 кастрычніка знайшлі мёртвым з агнястрэльным раненнем галавы ў пасёлку Прывольны Мінскага раёна. У ходзе агляду навакольнага тэрыторыі міліцыя знайшла непашкоджаны металічны сейф і сляды, якія паказваюць на тое, што труп перацягвалі з месца на месца. Па дадзеным факце завялі крымінальную справу.

Как вам новость?
Головоломки