Міліцыя затрымала рабаўніка сталічнага ЦУМа

04.04.2011 11:31
Архив Редакция

У ноч з 2 на 3 красавіка было здзейснена рабаванне цэнтральнага ўнівермага Мінску. Выкрадзеныя каштоўнасці, дарагая оптыка і фотаапараты, а таксама частка грошай з касаў. Дакладная сума шкоды пакуль не вызначаная. Паводле папярэдніх ацэнак агульная сума выкрадзенага склала больш за 36 млн. рублёў (11,82 тыс. даляраў). Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікі сталічнай міліцыі ўжо затрымалі падазраванага ў злачынстве, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання.

«У цяперашні час з улікам інтарэсаў следства дэталі ўчыненага злачынства не выдаюцца», — дадалі ў ГУУС.

Следчы аддзел папярэдняга расследавання Савецкага РУУС узбудзіў крымінальную справу па ч.4 арт.205 КК Беларусі — «Крадзеж у асабліва буйным памеры». аператыўныя органы праводзяць расследаванне.

У адказ на пытанне карэспандэнта Тэлеграфа аб рабаванні крамы ў ГУУС проста паклалі трубку. У прыёмнай самой крамы да тэлефона ніхто не падыходзіць.

Застаецца невядомым, якім чынам зламыснікі патрапілі ў будынак. У нядзелю, 3 красавіка, ЦУМ быў зачынены «па тэхнічных прычынах» да 16:00, затым універмаг адкрыўся і працаваў да 21:00, як звычайна.

Как вам новость?