Міліцыя знайшла труп зніклага ў Мінску прадаўца BMW X5

20.01.2011 12:21
Архив Редакция

Супрацоўнікі міліцыі знайшлі цела 28-гадовага жыхара Фрунзенскага раёна Мінску Андрэя Барысава, які 19 лістапада 2010 года паехаў паказваць пакупнікам свой аўтамабіль і дадому не вярнуўся. Труп знайшлі ў лясным масіве недалёка ад вёскі Гузгалаўка на паўднёвым усходзе Мінскага раёна, дзе праходзіць аўтатраса Мінск — Гомель.

На дадзены момант крымінальную справу па факце знікнення маладога чалавека расследуе мінская пракуратура. Праваахоўныя органы не выключаюць, што да справы мае дачыненне злачынная група з Расіі, вядзецца праверка, перадае БелаПАН. Пра аўтамабіль, на якім з’ехаў Андрэй Барысаў, нічога не паведамляецца.

Як раней паведамляў Тэлеграф, крымінальная міліцыя МУС Беларусі спыніла дзейнасць злачыннай групы з чатырох чалавек, якія ў кастрычніку напалі на полацкага прадаўца аўтамабіля BMW Х5 і спрабавалі завалодаць машынай. Усе чацвёра злачынцаў з’яўляюцца расійскімі грамадзянамі. Аднаго з іх аператыўнікі затрымалі на тэрыторыі Беларусі, трох — у Расійскай Федэрацыі.
Thumbnail image for злачынцы разам.jpgУсіх, хто пазнае ў гэтых тварах нападнікаў альбо валодае інфармацыяй аб іх злачынных дзеяннях, супрацоўнікі міліцыі просяць патэлефанаваць па тэлефонах: (017) 2185276, (017) 2187914, 80293270021, 80296226224 або 102.

Верагодна, злачынцы таксама маюць дачыненне да знікнення Андрэя Барысава, паколькі той прадаваў машыну аналагічнай маркі.

Маладому чалавеку 19 лістапада патэлефанавалі невядомыя і папрасілі сустрэцца, каб паглядзець аўтамабіль. Сустрэчу прызначылі на аўтастаянцы каля гіпермаркета «Мацярык» недалёка ад станцыі метро «Каменная горка», куды прадавец і адправіўся. Потым Андрэй Барысаў не браў трубку, а ўначы тэлефон стаў недаступны. У той жа вечар яго жонка напісала заяву ў міліцыю.

Как вам новость?