Міліцыя зняла адбіткі пальцаў у памерлага журналіста Тараса

18.01.2011 17:22
Архив Редакция

Вядомы пісьменнік, журналіст і публіцыст Віталь Тарас памёр ноччу з 17 на 18 студзеня. Супрацоўнік УУС Цэнтральнага раёна Мінску, прыбыўшы на месца, спачатку склаў паперу аб тым, што прычынай смерці мужчыны з'яўляецца не гвалт, а працяглае анкалагічнае захворванне. А пасля зняў адбіткі пальцаў у нябожчыка.

«Родныя катэгарычна былі супраць гэтай дзіўнай і недарэчнай працэдуры. Свае дзеянні міліцыянт матываваў адпаведным заканадаўчым актам. Пры гэтым супрацоўнік міліцыі адзначыў, што сваякі памерлага не маюць права адмовіцца ад гэтай працэдуры», — распавяла жонка пісьменніка Алена Лукашэвіч, перадае БелаПАН.

«Улетку Віталь адмовіўся зрабіць адбіткі пальцаў, — зазначыла жанчына. — Тады мы таксама катэгарычна выступілі супраць гэтага своеасаблівага акту гвалту ў адносінах да хворага чалавека».

Між тым у ГУУС Мінгарвыканкама афіцыйна не патлумачылі, у чым сэнс працэдуры дактыласкапіі ў выпадку натуральнай смерці чалавека, чым яна рэгламентавана і які яе маральны аспект.

Как вам новость?