Міліцыянта з Рагачову за забойства дзяўчыны асудзілі на 18 гадоў

10.12.2010 14:47
Архив Редакция

Гомельскі абласны суд першай інстанцыі 10 снежня вынес прысуд былому ўчастковаму інспектару міліцыі Рагачоўскага РАУС, які ў ліпені 2010 года смяротна параніў 22-гадовую жыхарку вёскі Новыя Журавічы. 34-гадовага мужчыну суд прысудзіў да 18 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з пазбаўленнем звання капітана міліцыі.

Акрамя таго, згодна з прыгаворам суда, мужчына будзе абавязаны выплаціць бацькам загінулай дзяўчыны 70 млн. рублёў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды. На працягу 10 дзён асуджаны можа абскардзіць прысуд суда, перадае БелТА.

Былы міліцыянт сваю віну прызнаў часткова. Ён лічыць, што парушыў толькі інструкцыю па захоўванні і выкарыстанні зброі, а ў замаху на забойства, у якім яго абвінавацілі, вінаватым сябе не лічыць. Па словах мужчыны, ён толькі хацеў прадэманстраваць дзяўчыне табельную зброю, падчас чаго і адбыўся самаадвольны стрэл.

Дзяржабвінаваўца настойваў на больш строгім пакаранні

У сваю чаргу дзяржаўны абвінаваўца, перакананы, што следства цалкам даказала віну былога ўчастковага ў забойстве, здзейсненым з хуліганскіх памкненняў. Дзяржабвінаваўца настойваў на пакаранні ў выглядзе 20 гадоў пазбаўлення волі. Бок абароны, наадварот, настойваў на перакваліфікацыі абвінавачання на «забойства па неасцярожнасці», паставіўшы пад сумнеў паказанні сведак.

Як раней перадаваў Тэлеграф, трагедыя адбылася 6 ліпеня каля 23:00 у вёсцы Доўск Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Участковы інспектар РАУС, знаходзячыся ў службовым аўтамабілі, стрэліў з табельнай зброі і цяжка параніў 22-гадовую мясцовую жыхарку. 16 ліпеня дзяўчына сканала ў рэанімацыі раённай лякарні. Як высветліла следства, у момант здзяйснення злачынства міліцыянт быў п’яны.

Міністр унутраных спраў Беларусі ўзяў справу пад асабісты кантроль і ініцыяваў правядзенне службовай праверкі. У выніку больш за 30 супрацоўнікаў і кіраўнікоў МУС прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.

Как вам новость?
Головоломки