Мілер: Беларусь не абмежавала транзіт газу

23.06.2010 09:55
Архив Редакция

Старшыня праўлення "Газпрома" Аляксей Мілер заявіў раніцай 23 чэрвеня, што насуперак распараджэнням прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі аб'ёмы транзіту расійскага газу праз тэрыторыю Беларусі не скараціўся. "Транзіт расійскага газу праз тэрыторыю Беларусі ажыццяўляецца ў поўным аб'ёме", — паведаміў кіраўнік расійскага газавага манапаліста.

Старшыня праўлення холдынгу дадаў, што «спажыўцы расійскага газу не адчуваюць з яго пастаўкамі ніякіх праблемаў», перадае тэлеканал НТВ.

У той жа час дрэннай навіной Аляксей Мілер назваў тое, што беларускі бок не робіць ніякіх захадаў для пагашэння запазычанасці за пастаўкі расійскага газу.

Як раней паведаміў Тэлеграф, днём 22 чэрвеня прэзідэнт Беларусі загадаў абмежаваць транзіт расійскага газу ў сувязі з нежаданнем «Газпрома» пагашаць запазычанасць за прапампоўку «блакітнага паліва» па беларускай тэрыторыі, якая ўтварылася з пачатку года.

У сваю чаргу, Расія з раніцы 21 чэрвеня пачала абмяжоўваць пастаўкі газу ў Беларусь, і да раніцы 23 чэрвеня іх скарачэнне склала 60% ад планавага аб’ёму. «Газпром» такім чынам рэагуе на адмову Мінска пагашаць доўг за пастаўкі ў студзені-красавіку 2010 года.

Как вам новость?