Мілер: у Беларусі не атрымалася стварыць штучны афсайд

21.06.2010 09:55
Архив Редакция

Старшыня праўлення "Газпрома" Аляксей Мілер заявіў, што чарговыя перамовы з міністрам энергетыкі Беларусі Мікалаем Азярцом па выплаце доўгу за газ у памеры каля 200 млн. даляраў скончыліся нічым. "У футбольнай тэрміналогіі гэта называецца няўдалай спробай стварыць афсайды", — адзначыў кіраўнік расійскага газавага холдынгу.

Як расказаў Аляксей Мілер, цяпер «Газпром» пачне паэтапна скарачаць пастаўкі газу ў Беларусь, перадае тэлеканал «Расія 24».

«Скончыўся пяцідзённы тэрмін, адведзены Беларусі на пагашэнне доўгу… Доўг не пагашаны… Пачынаецца зніжэнне аб’ёмаў паставак газу на 15% у суткі ад гэтага аб’ёму з паступовым выхадам на скарачэнне ў 85%», — удакладніў старшыня праўлення «Газпрома».

Тым часам міністр энергетыкі Расіі Сяргей Шматко заявіў, што Расія мае намер паведаміць сваім еўрапейскім партнёрам аб магчымых перабоях з пастаўкамі «блакітнага паліва» праз Беларусь, перадае РИА «Новости».

«Калі ў нас узнікнуць асцярогі, звязаныя з перапынення транзіту, мы задзейнічаем міжнародныя прававыя механізмы ранняга папярэджання, якія існуюць паміж Расіяй і Еўрасаюзам», — сказаў кіраўнік мінэнерга РФ.

Как вам новость?
Головоломки