Мілер: Захад не стане дзеля Беларусі рызыкаваць стасункамі з Расіяй

29.07.2010 15:53
Архив Редакция

Супрацьстаянне Мінску палітыцы Масквы не дапаможа прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку выправіць свой вобраз дыктатара на Захадзе. Пра гэта 28 ліпеня ў Варшаве заявіў былы прэм'ер-міністр Польшчы, прадстаўнік партыі Саюз дэмакратычных левых сіл Лешак Мілер. Экс-прэм'ер Польшчы лічыць, што Захад не будзе рызыкаваць стасункамі з Расіяй дзеля Беларусі.

«ЕС разумее, што гэта сітуацыйная палітыка, таму не будзе падтрымліваць такога роду партнёра», — падкрэсліў былы польскі прэм’ер, перадае ІА «REGNUM-Беларусь».

Нават у выпадку, калі Масква паспрабуе адхіліць Аляксандра Лукашэнку ад улады, па словах Лешака Мілера, ЕС, верагодней за ўсё, будзе проста назіраць за тым, што адбываецца паміж Масквой і Мінскам. «Калі з’явіцца больш адкрыты кандыдат і больш дэмакратычны лідар, няхай будзе так. Але няма гарантыяў, што пасля Лукашэнкі прыйдзе больш дэмакратычны палітык», — адзначыў польскі палітык.

Как вам новость?