Мілінкевіч адмовіўся балатавацца ў прэзідэнты Беларусі

17.09.2010 10:55
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду", кандыдат у прэзідэнты Беларусі на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч не будзе ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі ў гэтым годзе. Па словах апазіцыйнага палітыка, у яго было дзве асноўныя прычыны для адмовы ад барацьбы за прэзідэнцкі пост.

Першая з іх заключаецца ў тым, што ўлады Беларусі не маюць намеру ўносіць змены ў выбарчае заканадаўства, аб чым заявіла на днях старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае «Наша Нiва». «Не хачу ўдзельнічаць у спектаклі, дзе адзін рэжысёр і сцэнарыст, не хачу быць статыстам», — растлумачыў Аляксандр Мілінкевіч.

Акрамя таго, адмовіцца ад удзелу ў выбарах лідара Руху «За Свабоду» прымусіла адсутнасць адзінства ў шэрагах беларускай апазіцыі.

Разам з тым экс-кандыдат у прэзідэнты заявіў, што цалкам спыняць палітычную дзейнасць не мае намеру і збіраецца актыўна падтрымліваць у часе цяперашняй выбарчай кампаніі блок трох праеўрапейскіх кандыдатаў — Алеся Міхалевіча, Рыгора Кастусёва і Юрыя Глушакова — праз удзел у пікетах, сустрэчах з выбаршчыкамі, зборы подпісаў. Адпаведнае пагадненне Аляксандр Мілінкевіч і прадстаўнікі блока падпісалі 17 верасня.

Как вам новость?