Мілінкевіч: Беларусь уяўляе небяспеку для суседзяў

10.06.2011 09:39
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што Беларусь уяўляе небяспеку для суседзяў. Аб гэтым ён сказаў у Напярэдадні Глабальнага форуму, які пройдзе 9-11 чэрвеня ў Польшчы і на якім удзельнікі будуць абмяркоўваць сітуацыю ў Беларусі. "У нас сёння няма вайны ў Беларусі, але Беларусь уяўляе сабой пагрозу для суседзяў, паколькі мы нестабільныя, непрадказальныя", — заявіў ён.

«Нават калапс эканомікі, які цалкам магчымы ў Беларусі, — гэта ўдар і па суседзях», — адзначыў палітык, адзначыўшы, што міжнародная інтэрвенцыя краіне не пагражае.

Па словах Аляксандра Мілінкевіча, заходнія краіны павінны каардынаваць сваю пазіцыю ў адносінах да Беларусі з мясцовай апазіцыяй. «Самы важны будзе момант — першыя выбары пасля Лукашэнкі. Там будзе вырашацца, куды пойдзе Беларусь — ці стане яна зноў членам Еўрапейскай сям’і ці яна будзе правінцыяй якой-небудзь геапалітычнай дзяржавы. Гэты геапалітычны выбар адбудзецца ў такі момант, мы павінны да яго рыхтавацца і тут дапамога дэмакратычнага свету вельмі важная», падкрэсліў лідар Руху «За Свабоду», перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Мілінкевіч: Захад не павінен звяртаць увагі на сігналы ўлады
 
Аляксандр Мілінкевіч адзначыў, што палітыка Захаду павінна адрознівацца «ў дачыненні да ўладаў, што знішчаюць парасткі дэмакратыі» і «ў дачыненні да грамадства, асабліва актыўнай часткі грамадзянскай супольнасці». Ён заявіў аб неабходнасці спрашчэння візавага рэжыму з Беларуссю, падтрымцы СМІ, грамадзянскай актыўнасці грамадства.

Палітык таксама заявіў пра шкоду шырокіх эканамічных санкцый для Беларусі і яе незалежнасці. «Тое, што павінны рабіць заходнія краіны, — не звяртаць увагі на тыя сігналы, якія пачынае падаваць ўлада, што яна гатова. Не гатовая. Не словы павінны гучаць з боку ўлады, яна павінна проста вызваліць палітвязняў. І тады будзе па-новаму размова. Але гутарка вельмі жорсткая і канкрэтная», — сказаў ён.

Как вам новость?