Мілінкевіч: Беларусь выйдзе з шэрай паласы аўтарытарызму

25.03.2010 08:38
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч у сваім звароце да Дня Волі заклікаў усіх беларусаў 25 сакавіка "шырока, годна і цывілізавана адзначыць наша галоўнае нацыянальнае свята". "У выніку нашых супольных намаганняў Беларусь выйдзе з шэрае паласы аўтарытарызму і паўстане як увасабленне ідэалаў айцоў-заснавальнікаў Беларускай Народнай Рэспублікі", — заявіў экс-кандыдат у прэзідэнты.

Аляксандр Мілінкевіч заклікаў людзей прыняць 25 сакавіка ўдзел ва ўрачыстым шэсці ў Мінску, якое распачнецца а 18.00 ля Акадэміі Навук, а таксама ў канцэртах, імпрэзах, вечарынах у іншых рэгіёнах Беларусі і за мяжой.

«Веданне нашай славутай гісторыі, гонар ад здзяйсненняў продкаў і шанаванне тых, хто ахвяраваў сваім жыццём, здароўем і дабрабытам у імя свабоды і незалежнасці Айчыны, — пачэсны абавязак кожнага грамадзяніна. Гэта таксама праява патрыятызму і цывілізаванасці як грамадства, так і ўлады» — адзначыў лідар Руху «За Свабоду».

Как вам новость?
Головоломки