Мілінкевіч гадзіну распавядаў Бузеку пра выбары ў Беларусі

27.09.2010 17:05
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся са старшынём Еўрапарламенту Ежы Бузекам 26 верасня ў Варшаве. Больш за гадзіну беларускі апазіцыйны палітык распавядаў еўрапейскаму парламэнтару аб будучых прэзідэнцкіх выбарах, перспектывах развіцця праграмы "Усходняга партнёрства", дзейнасці Еўранеста.

Акрамя таго, Аляксандр Мілінкевіч падрабязна распавёў Ежы Бузеку аб палітычнай і эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, якая склалася напярэдадні выбараў прэзідэнта. Палітык таксама патлумачыў, чаму ён адмовіўся вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах, і распавёў аб формах свайго ўдзелу ў палітычнай кампаніі, паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Мілінкевіча.

У канцы размовы лідар Руху «За Свабоду» падзякаваў старшыню Еўрапарламенту за нядаўнюю заяву адносна выбараў у Беларусі, у якой выбарчаму працэсу далі вельмі трапную ацэнку.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Ежы Бузек, выступаючы ў Страсбургу 22 верасня, заявіў, што цяперашнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі стануць вырашальнай падзеяй, якая вызначыць будучы напрамак адносінаў ЕС з краінай. «Апошнія выбары ў краіне мала чым адрозніваліся ад насмешкі з дэмакратыі. Дэмакратычныя працэсы не адбываюцца такім спосабам: дэмакратыя — гэта не пастаноўка п’есы, у якой дыктатар і акцёры дзейнічаюць згодна са сцэнаром» — заявіў Ежы Бузек.

Как вам новость?
Головоломки