Мілінкевіч гатовы да барацьбы на прэзідэнцкіх выбарах

26.04.2010 17:54
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што гатовы да барацьбы на прэзідэнцкіх выбарах. Свае планы на будучую кампанію палітык паабяцаў агучыць у траўні. "Будзе цвёрдае супрацьстаянне. Таму — хутка абвяшчу!" — заявіў палітык.

«Для мяне самае галоўнае — мець падтрымку па ўсёй краіне, мець магчымасць сабраць каманду, — цытуе Аляксандра Мілінкевіча «Еўрапейскае радыё для Беларусі». — Бо самыя галоўныя рэсурсы кампаніі — гэта не грошы, не спрыянне Захаду. Самае галоўнае — гэта нашыя людзі. Тыя, хто гатовы пайсці на сур’ёзную барацьбу».

Нагадаем, што сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік 25 красавіка не выключыў верагоднасці таго, што прэзідэнцкія выбары могуць прайсці ў канцы 2010 года. Пры гэтым старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына 26 красавіка заявіла, што спрыяльнай датай для правядзення ў краіне прэзідэнцкіх выбараў Цэнтравыбаркам лічыць шостага лютага. «Мы зыходзім з таго, што гэта канчатковая дата для правядзення прэзідэнцкіх выбараў, якая з’яўляецца спрыяльнай», — заявіла Лідзія Ярмошына.

Как вам новость?