Мілінкевіч: мае выказванні не могуць нашкодзіць следству

13.04.2011 15:35
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў вынясенне яму Генпракуратурай Беларусі афіцыйнага папярэджання за "распаўсюд неабгрунтаванай інфармацыі аб трагічных падзеях у Мінскім метрапалітэне".

«Вельмі карэктна сказалі, што паводле заканадаўства павінны мяне папярэдзіць: мае выказванні шкодзяць следству», — пераказаў палітык змест размовы з ім у пракуратуры.

«У паведамленні Генпракуратуры гаворыцца, што я і шэраг іншых асоб пагадзіліся з папярэджаннем. Я проста прыняў да ведама, не ўступаючы ў дыскусію. Я лічу, што мае выказванні не могуць нашкодзіць следству. Я аналізую, кажу, што думаю», — прыводзіць словы Аляксандра Мілінкевіча яго прэс-служба.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Генеральная пракуратура Беларусі вынесла папярэджанні лідэру Руху «За Свабоду» Аляксандру Мілінкевічу, рэдактару інтэрнэт-газеты «Салідарнасць» Аляксандру Старыкевічу і былому супрацоўніку КДБ Валерыю Костку. Праваахоўнікі палічылі, што ўказаныя асобы «распаўсюджваюць неабгрунтаваную інфармацыю аб трагічных падзеях у Мінскім метрапалітэне».

Как вам новость?