Мілінкевіч пачне сваю перадвыбарную кампанію трэцяга траўня

28.04.2010 15:09
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч дасць старт сваёй перадвыбарнай кампаніі трэцягя траўня. Палітык плануе пачаць яе з царкоўнага блаславення. У 11:00 пройдзе малебен у Храме Святых Пятра і Паўла, а ў 11:30 у адным з мінскіх касцёлаў — Чырвоным ці Кафедральным. 

Затым у гатэлі «Еўропа» будзе афіцыйна абвешчана пра пачатак перадвыбарнай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча, перадае cайт АДС. Лідар руху «За Свабоду» ідзе на выбары пад праеўрапейскімі лозунгамі. Палітык не раз выказваўся за неабходнасць далучэння Беларусі да Еўрапейскага Саюза, як альтэрнатыве руху на Усход, якому аддаюць прыярытэт дзейсныя ўлады.

У 2006 годзе Аляксандр Мілінкевіч ужо ўдзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах у якасці адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл. Па афіцыйных выніках палітык атрымаў усяго 6,1% галасоў. Пераможцам выбараў быў абвешчаны дзейсны кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, які набраў, па дадзеных ЦВК, 83% галасоў выбаршчыкаў.

Как вам новость?