Мілінкевіч: Расія можа не прызнаць выбары прэзідэнта Беларусі

28.06.2010 13:02
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што калі на выбарах прэзідэнта Беларусі прадстаўнікі зноў не змогуць назіраць за падлікам галасоў, іх вынікі можа не прызнаць не толькі Захад, але і Расія.

«На будучх выбарах пытанне № 1 для мяне (і я думаю, для Еўропы таксама) — ці будзем мы сумесна лічыць галасы. Калі яны такія моцныя, набіраюць па 80%, дык чаму б нам не зрабіць гэтага разам?» — Сказаў апазіцыйны палітык у інтэрв’ю «Салiдарнасцi».

«А калі зноў так будзе, што нас не будзе ў камісіях, ніхто гэтых выбараў не прызнае. Не ведаю, ці разумее гэта ўлада, але такая сітуацыя прывядзе да палітычнай дэстабілізацыі. Калі яны працягнуць ранейшую практыку, то можа так здарыцца, што і Расія не прызнае гэтых выбараў», — мяркуе Аляксандр Мілінкевіч.

Пры гэтым экс-кандыдат у прэзідэнты назваў «хітрыкамі» апошнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што апазіцыя не хоча выйграць на прэзідэнцкіх выбарах. «Што значыць хоча-не хоча? Давайце створым роўныя ўмовы!» — Заявіў лідэр Руху «За Свабоду».

«На выбарах 2006 году больш за 150 чалавек з майго штаба сядзела ў турмах. Па версіі вартавых парадку, культурныя людзі раптам пачалі «лаяцца матам» ці «мачыцца ў сваіх пад’ездах». У лік 70 тыс. членаў выбарчых камісій выпадкова праскочыў адзін наш чалавек. У мяне ёсць шанец трапіць на ТБ толькі раз на пяць гадоў і тое, калі мяне зарэгіструюць кандыдатам у прэзідэнты. Ствараем роўныя ўмовы, праводзім адкрытыя выбары — і я ведаю, што гэтая ўлада іх не выйграе», — падкрэсліў апазіцыйны палітык.

Как вам новость?
Головоломки