Мілінкевіч: справа Аўтуховіча — палітычная і заказная

06.05.2010 15:39
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч выступіў са спецыяльнай заявай перад абвяшчэннем у Вярхоўным судзе прысуду па "справе Аўтуховіча". "Увесь ход працэсу, абуральныя працэдурныя парушэнні, загадзя непраўдзівыя сведчанні сведак ад абвінавачання адназначна сведчаць пра палітычны і заказны характару гэтай справы", — заявіў палітык.

Палітык заклікаў беларускую і міжнародную дэмакратычную супольнасць да салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімірам Асіпенкам і Міхаілам Казловым, і заклікаў дамагацца «поўнага і безумоўнага вызвалення ўсіх беларускіх палітычных зняволеных і спынення палітычных рэпрэсіяў у Беларусі», перадае «Беларускі партызан».
«Беларускія праваабаронцы, аўтарытэтныя міжнародныя арганізацыі прызнаюць гэтых асобаў вязнямі сумлення», — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч. Рашэнне па крымінальных справах ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Вярхоўны суд вынесе шостага траўня. 
Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенку і Аляксандра Ларына вінавацяць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акту ў дачыненні да намесніка міністра па падатках і зборах Беларусі Васіля Каменка і былога губернатара Гарадзенскай вобласці Уладзіміра Саўчанка. Ваўкавыскіх прадпрымальнікаў таксама вінавацяць у арганізацыі падпалу дома былога начальніка Ваўкавыскага РАУС Віталя Кацубы ў 2004 годзе. Усе фрагменты справы датычаць перыяду 2004-2005 гадоў.
Міхаіл Казлоў, падпалкоўнік міліцыі былы кіраўнік УБАП па Гарадзенскай вобласці, вінаваціцца ў тым, што ведаў пра планы падрыхтоўкі тэрарыстычнага акту, але не прыняў мераў па яго прадухіленні. Мікалай Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка і Міхаіл Казлоў сваёй віны не прызналі.

Как вам новость?