Мілінкевіч: сусветная грамадскасць не прызнае мясцовыя выбары

22.04.2010 11:36
Архив Редакция

Міжнародная гармадскасць не прызнае ў Беларусі выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, якія на гэтым тыдні адбудуцца ў краіне. Такую заяву зрабіў 21 красавіка лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч падчас сустрэчы з гомельскімі выбаршчыкамі ў якасці даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты гарадской савета Дзмітрыя Сцепанца.

Па словах апазіцыйнага палітыка, выбары ў рэспубліцы не прызнаюць па ўсіх параметрах. «Ва ўчастковыя камісіі практычна не ўключылі прадстаўнікоў незалежных кандыдатаў. Улады звальняюць людзей — і тых, хто збіраў подпісы, і саміх кандыдатаў. Ёсць вельмі шмат фактаў. Улады замінаюць праводзіць сходы, прапануюць праводзіць пікеты ў малалюдных месцах», — падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч, перадае БелаПАН.

Лідар Руху «За Свабоду» лічыць, што ў Беларусі галоўная задача — змяніць практыку правядзення выбараў. «І пачынаць трэба з участковых камісій», — падкрэсліў апазіцыйны палітык.

Кажучы пра хуткія прэзідэнцкія выбары 2011 года, Аляксандр Мілінкевіч паведаміў, што калі і прыме ўдзел у выбарчай кампаніі, то паставіць перад сабой мэту «сабраць як мага больш людзей па ўсёй краіне, якім патрэбна незалежная, вольная, дэмакратычная, еўрапейская Беларусь».

«Думаю, што я здолею гэта зрабіць», — сказаў Аляксандр Мілінкевіч, дадаўшы, што на выбары прэзідэнта напэўна пойдзе «многа дэмакратычных кандыдатаў». «Хто па шчасце, хто па грошы, хто па славу — але подпісы збяруць адзінкі, самадастатковых партый не існуе», — падсумаваў апазіцыйны палітык.

Как вам новость?
Головоломки