Мілінкевіч уключыць пошліны ў сваю перадвыбарную праграму

09.06.2010 14:39
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч заявіў, што праблема па пошлінах на аўтамабілі абавязкова знойдзе адлюстраванне ў яго перадвыбарнай праграме. "Беларускія ўлады недаравальна доўга працягваюць трымаць у падвешаным стане ўладальнікаў аўтамабіляў", — сказаў палітык, дадаўшы, што падтрымлівае ініцыятыву Партыі БНФ аб правядзенні аўтарэферэндуму.

«Пакуль невядома, што будзе далей з пошлінамі на ўвоз машын для фізічных асобаў, — канстатаваў Аляксандр Мілінкевіч. — Зраўняюцца яны з расійскімі ці не. Спачатку планавалася, што тарыфы уніфікуюцца з першага ліпеня, затым праз нафтавыя спрэчкі мытня паведаміла, што захаваюцца старыя стаўкі».

Потым, па словах лідара Руху «За Свабоду», было заяўлена аб падрыхтаваным пратаколе часовых выняткаў з рэжыму адзінай мытнай прасторы тавараў, што ўвозяцца фізічнымі асобамі. «Нібыта дамовіліся, што нічога не зменіцца да 2012 года. Але гэта на экспертным узроўні. Тут Лукашэнка з Мядзведзевым дамаўляюцца абмеркаваць кампрамісныя варыянты рашэння праблем Мытнага саюза… Наш народ ператварыўся ў закладніка і церпіць ад гандлёвых войнаў і гульняў», — сказаў палітык , перадае прэс-служба Руху «За Свабоду».

Аляксандр Мілінкевіч падкрэсліў, што пытанне па пошлінах на аўтамабілі з’яўляецца адчувальным для беларусаў. «Гэта вельмі адчувальнае пытанне для амаль усіх беларускіх сем’яў. Людзі хочуць хоць бы прост пэўнасці: што будзе… Якая ж тут дзяржава для народа? Людзі то мітусяцца, то вычэкваюць. Праз вялікую палітыку, камбінацыі і амбіцыі народ не павінен пакутаваць», — рэзюмаваў прэтэндэнт на пасаду кіраўніка дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки