Мілінкевіч: улада працягне брутальную палітыку

21.02.2011 13:05
Архив Редакция

Лідар Руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч пракаментаваў нядаўнія заявы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адносна краін Захаду. "Мякка кажучы, недыпламатычны тон, і канфрантацыйны змест гэтых выказванняў сведчаць аб тым, што ўлады не збіраюцца пакуль адыходзіць ад брутальнай і ізаляцыянісцкай палітыкі, разгорнутай з 19 снежня", — заявіў ён.

«У сіндроме варожасці з абложанай крэпасці спалучаюцца і асабісты фактар натуры, і тактычны геапалітычны разлік. І гэта зверху прышчапляецца цэламу народу. З такім падыходам і такой публічнай рыторыкай, якая выдаецца нібыта за самую шчырую і незалежную ў свеце палітыку, няма перспектыў у кантактах з цывілізаваным светам і на тое, каб стаць яго часткай. Глеба для выбудоўвання адносін — давер і агульныя каштоўнасці», — цытуе сайт Руху «За Свавобу» словы свайго лідара.

Як ране перадаваў Тэлеграф, Аляксандр Лукашэнка 19 лютага заявіў, што яму абыякава, як рэагуюць на Захадзе на судовыя працэсы ў дачыненні да фігурантаў справы аб масавых беспарадках 19 снежня. «Пляваць я хацеў на ўсе іх каментары. Гэта злыя і непрыстойныя людзі. З імі нельга ні размаўляць, ні выбудоўваць адносіны», — заявіў прэзідэнт Беларусі.

Как вам новость?