Мілінкевіч: выбары адзінага кандыдата падобныя на конкурс прыгажосці

07.07.2010 14:57
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч параўнаў спробы абрання адзінага кандыдата ад апазыцыі для ўдзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах з конкурсам прыгажосці, дзе няма ні ідэі, ні ідэалогіі. Акрамя таго, палітык назваў гульнямі такія спробы і адзначыў, што ў яго няма жадання ў іх удзельнічаць.

«Мы гуляем у вельмі сур’ёзныя палітычныя гульні. Гэта барацьба за краіну, гэта барацьба за незалежнасць і дэмакратыю», — цытуе Аляксандра Мілінкевіча «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«І як ўсляпую выбіраць адзінага, калі частка кандыдатаў кажа, што мы павінны прызнаць Асетыю і Абхазію і ўвесці расійскі рубель, а другая — за Еўрапейскі выбар? А вы ўявіце сабе, што тыя, хто будзе ўдзельнічаць у гэтай працэдуры, павінны сказаць: «Хто б ні выйграў, я буду яго падтрымліваць. Сур’ёзна гэта ці несур’ёзна?», — Задаўся пытаннем лідар Руху «За Свабоду».

Как вам новость?
Головоломки