Мілінкевіч за "мірную" плошчу 19 снежня

14.10.2010 11:09
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што ў дзень правядзення выбараў прэзідэнта Беларусі 19 снежня людзі павінны выказаць сваё стаўленне да выбараў і маюць на гэта законнае права. У той жа час, беларускі палітык выступае за правядзенне выключна мірнай акцыі пратэсту на плошчы.

«Я за плошчу 19 снежня, але толькі мірную. Гэта мая абавязковая ўмова. Калі пральецца кроў, гэта каласальная адказнасць палітыкаў. І людзі асудзяць нас. Усё роўна, хто там пачне», — заявіў Аляксандр Мілінкевіч.

Лідар Руху «За Свабоду» паведаміў, што на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, паводле ацэнак Камітэту дзяржаўнай бяспекі Беларусі, на плошчу выйшла каля 34 тыс. чалавек: «Я лічу, гэта шмат, таму што татальны страх у краіне. Колькі людзей прыйдзе на плошчу ў гэтым годзе, не хачу загадваць. Мне хочацца, каб іх было больш», — цытуе Аляксандра Мілінкевіча БелаПАН.

Апазіцыйны палітык таксама адзначыў, што апошнім часам пратэстныя настроі ў беларусаў выраслі. «Людзі хочуць жыць годна, жыць у дэмакратычнай краіне, каб іх галасы на выбарах не падмянялі, а ўлічвалі. Толькі не ведаю, ці гатовыя яны выйсці на вуліцу, таму што страх у людзей застаўся. Нават калі прапануем вылучацца ў выбарчыя камісіі, людзі баяцца таго, што будуць правяраць ўладу», — заявіў Аляксандр Мілінкевіч.

Как вам новость?
Головоломки