Мілінкевіч заявіў у ЗША пра "пералом у барацьбе з дыктатурай"

26.05.2010 15:09
Архив Редакция

Лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч падчас візіту ў Вашынгтон заявіў, што ў наш час наступіў "пераломны момант барацьбы з дыктатурай і за незалежнасць Беларусі". У сувязі з гэтым палітык заклікаў улады ЗША "працягваць палітыку падтрымкі дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі" і выказаў ім падзяка за ўжо аказаную дапамогу.

«Наша першае і абсалютнае патрабаванне да рэжыму — гэта вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і спыненне рэпрэсій супраць грамадскіх актывістаў. Вельмі важна, каб нашы заходнія партнёры рэгулярна нагадвалі пра гэта прадстаўнікам уладаў падчас кантактаў», — цытуе свайго лідара прэс-служба Руху «За Свабоду».
У аўторак, 25 траўня, экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі сустрэўся з былым амбасадарам ЗША ў Мінску, а цяпер першым намеснікам памочніка дзяржсакратара па дэмакратыі і правах чалавека Карэн Сцюарт, старшынёй Хельсінкскай камісіі ЗША кангрэсменам Элсі Хастынгсам, аўтарам Акту аб дэмакратыі ў Беларусі кангрэсменам Крыстаферам Смітам і іншымі палітыкамі, перадае БелаПАН.
Раней 24 траўня Аляксандр Мілінкевіч правёў сустрэчы з кіраўнікамі Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуту Кенэтам Волакам і Нацыянальнага фонду дэмакратыі Карлам Гершманам, кангрэсменам Тадеўсам Маккотэрам, сенатарам, экс-кандыдатам у прэзідэнты ЗША Джонам Маккейнам, дырэктарам дэпартаменту па справах Украіны, Малдовы і Беларусі дзярждэпартаменту Лоўрэнс Сільверман і дырэктарам дэпартаменту Расіі Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Лэслі Гайдэнам.

Как вам новость?
Головоломки