"Міні-міс свету-2011" стала дзевяцікласніца са Слоніму

18.05.2011 12:26
Архив Редакция

15-гадовая жыхарка Слоніма Настасся Шогіна стала пераможцай конкурсу "Little Miss and Mister World 2011". Конкурс праходзіў у горадзе Бодрум ў Турцыі. У ім удзельнічалі 30 краін. Беларуска атрымала карону пераможцы і запрашэнне прадставіць Беларусь на тынейджарскім конкурсе "Міс Сусвет", які пройдзе ў кастрычніку ў Маямі.

Настасся вучыцца ў дзявятым класе і займаецца ў слонімскім дзіцячым маладзёжным аб’яднанні «Віта-Cтайл»(гэта дзіцячая школа прыгажосці). Адсюль выйшла нямала фіналістак конкурсу «Міс Беларусь», а таксама першая беларуская пераможца конкурсу «Супермадэль свету», перадае радыё «Беларусь». У 2004 годзе гэты тытул заваявала Настасся Бурачэўская.

Как вам новость?