Мінь Чыет паклікаў Лукашэнку здабываць нафту ў В'етнаме

13.05.2010 14:50
Архив Редакция

Прэзідэнт В'етнама Нгуен Мінь Чыет на сустрэчы са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам запрасіў Беларусь удзельнічаць у распрацоўцы нафтавых радовішчаў як на в'етнамскай тэрыторыі, так і ў трэціх краінах. Па словах в'етнамскага лідара, у Бангкоку зацікаўлены ўсебакова ўмацоўваць эканамічныя сувязі з Мінскам.

Як падкрэсліў Нгуен Мінь Чыет, улады В’етнама гатовыя «стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця сувязяў паміж беларускімі і в’етнамскімі рэгіёнамі і прадпрыемствамі» і вітаюць удзел Беларусі ў будаўніцтве метрапалітэна ў Ханоі і Хашэміне, перадае БелТА. 
Акрамя таго, адзначыў прэзідэнт В’етнама, Ханой цікавяць сумесныя праекты па падрыхтоўцы ў Беларусі в’етнамскіх аграномаў і іншых спецыялістаў у вобласці сельскай гаспадаркі.
Лукашэнка: надышоў час сур’ёзнага прасоўвання ў адносінах з В’етнамам
У сваю чаргу, прэзідэнт Беларусі запрасіў В’етнам больш актыўна выкарыстоўваць магчымасці Беларусі для пранікнення на рынкі краін СНД, Усходняй і Цэнтральнай Еўропы. 
«У нас ёсць усе магчымасці і перадумовы для сур’ёзнага пасоўвання ў адносінах», — заявіў Аляксандр Лукашэнка, адзначыўшы, што В’етнам ужо стаў для Беларусі свайго роду плацдармам для засваення рэгіёна Паўднёва-усходняй Азіі.
«Мы надаём вялікае значэнне развіццю адносінаў з В’етнамам як уплывовай дзяржавай і актыўным членам Асацыяцыі краін Паўднёва-усходняй Азіі», — падкрэсліў беларускі лідар.
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею на тое, што запланаваныя на найбліжэйшыя дні перамовы і бізнэс-форум дазволяць «інтэнсіфікаваць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне паміж краінамі і вывесці яго на якасна новы ўзровень». «Спадзяюся, што ваш прыезд у Беларусь будзе спрыяць дынамічнаму росту нашых кантактаў ва ўсіх напрамках», — звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да Нгуену Мінь Чыета і паабяцаў в’етнамскаму калегу ўсяляк садзейнічаць наладжванню бізнэс-кантактаў.

Как вам новость?