Мінабароны: Беларусь цяпер прыглядаецца да ЗРК С-400

09.08.2010 11:52
Архив Редакция

Беларускія ўзброеныя сілы разглядаюць пытанне набыцця ў Расіі зенітна-ракетнага комплексу С-400. "Мы імкнёмся да таго, каб удасканальваць свае віды ўзбраенняў. Цяпер прапрацоўваем пытанне закупкі і пастаўкі ў Беларусь розных комплексаў, у тым ліку і С-400", — паведаміў камандуючы ВПС і войскамі ППА Беларусі генерал-маёр Ігар Азаронак.

Па словах генерал-маёра, па некаторых комплексах ужо ідзе пераддамоўная праца, іншыя толькі прапрацоўваюцца і вывучаюцца. Аднак вытворчыя магчымасці Расіі пастаўляць ЗРК С-400 у іншыя краіны, па меркаванні Ігара Азаронка, пакуль недастаткова вялікія, перадае БЕЛТА.

«Мы цяпер прыглядаемся да С-400, вывучаем. Гэта сучасны зенітна-ракетны комплекс, які мог бы прыйсці на змену тым комплексам, якія ў нас ёсць. С-400 дазволіў бы паспяхова супрацьстаяць перспектыўным сродкам паветранага нападу. Таму, вядома, падобныя комплексы патрэбныя, іншая справа, што іх час яшчэ не прыйшоў для нас», — адзначыў Ігар Азаронак.
 
На мінулым у ліпені паседжанні Кардынацыйнага камітэта па пытаннях ППА пры Савеце міністраў абароны дзяржаў СНД Расія выказала гатовасць паставіць у Беларусь зенітна-ракетныя комплексы С-400 у выпадку прыняцця беларускім бокам рашэння пра іх закупку.

Как вам новость?
Головоломки