Мінабароны Беларусі прыме ўдзел у пасяджэнні Ваеннага камітэту НАТО

26.01.2011 09:34
Архив Редакция

Міністэрства абароны Беларусі 25 студзеня пачало візіт у штаб-кватэру НАТО. Прадстаўнікі ведамства будуць прысутнічаць на пасяджэнні Ваеннага камітэту паўночнаатлантычнага альянсу, дзе абмяркуюць новую стратэгічную канцэпцыю арганізацыі, вынікі яе саміту, праведзенага ў Лісабоне, і іншыя пытанні аб дзейнасці НАТО і краін-партнёраў. 

Візіт беларускага боку праходзіць згодна з індывідуальнай праграмай партнёрства Беларусі і НАТО на 2010-2011 гады, дэлегацыяй кіруе начальнік генеральнага штаба Узброеных сілаў, першы намеснік міністра абароны генерал-маёр Пётр Ціханоўскі, паведамілі ў мінабароны.

Беларусь у 1995 годзе далучылася да праграмы «Партнёрства дзеля міру», якая сёння ўваходзіць у працэс фармавання структуры бяспекі Еўропы. Заснаваная ў 1994 годзе, цяпер праграму падтрымліваюць 22 краіны-партнёры. Рэспубліка Беларусь, уваходзячы ў яе, развівае дыялог па ўсіх важных праблемах бяспекі ў рамках Рады еўраатлантычнага партнёрства, для забеспячэння ўласнай бяспекі.

Как вам новость?