Мінабароны Беларусі і Венгрыі падпісалі план вайсковага супрацоўніцтва

05.03.2010 18:20
Архив Редакция

Міністэрствы абароны Беларусі і Венгрыі падпісалі план мерапрыемстваў двухбаковага ваеннага супрацоўніцтва на 2010 год. Дакумент падпісалі падчас візіту ў Венгерскую Рэспубліку дэлегацыі міністэрства абароны Беларусі на чале з начальнікам кіравання міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва гэтага ведамства палкоўнікам Ігарам Зароўкіным. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе мінабароны Беларусі.

Прадстаўнікі міністэрства абароны Венгрыі правялі шэраг кансультацый з чальцамі беларускай дэлегацыі, падчас якіх бакі пазначылі перспектыўныя кірункі ваеннага супрацоўніцтва, паведамляе БелТА.

Падчас візіту прадстаўнікі беларускага ваеннага ведамства азнаёміліся з рэформамі, якія праводзяцца ў венгерскім войску, наведалі Універсітэт нацыянальнай абароны Венгерскай Рэспублікі імя Міклаша Зрыньі, дзе праходзяць моўную падрыхтоўку беларускія вайскоўцы, а таксама Інстытут пры Міністэрстве абароны Венгрыі і Музей ваеннай гісторыі.
 

Как вам новость?
Головоломки